Спадчына: Цяпун Павел Дзянісавіч
Аўторак, 15 Студзень 2019 08:48
2 студзеня 2019 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Паўла Дзянісавіча Цепуна (1929), доктара гістарычных навук, прафесара Растоўскага дзяржаўнага будаўнічага ўніверсітэта, сапраўднага члена Акадэміі ваенна-гістарычных навук у Санкт-Пецярбургу
Павел Дзянісавіч Цяпун нарадзіўся 2 студзеня 1929 г. у вёсцы Агова Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Бацька, Дзяніс Міхайлавіч Цяпун, працаваў настаўнікам у школах вёсак Шчакоцк, Навалучкі, Гаравата, Агова. У вялікай сям’і было сямёра дзяцей: Павел, Міхаіл, Барыс, Дзмітрый, Зоя, Таццяна, Святлана. Самаму старэйшаму Паўлу з малых гадоў давялося даведацца, што такое адказнасць. Бацькі прывучалі дзяцей да працы, павагі да старэйшых, любові да Радзімы.